Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Мая родная мова

РАЗМАЎЛЯЙ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ (СЛОЎНІК)

”ПРЫРОДА НА ДЗІВА ПРАЎДЗІВА…”

ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ З МЕТЭАРАЛАГІЧНЫМ КАМПАНЕНТАМ

ВЕЦЕР

Адкуль (куды) вецер дзьме. Ведаць на каго або на што трэба арыентавацца ва ўчынках.
Вецер гуляе (свішча) у кішэнях. У каго-небудзь няма грошай.
Вецер нясе. Ужываецца ў пытальным склоне — куды хто-небудзь ідзе.
Вецер у спіну. 1. Пажаданне шчаслівай дарогі; 2. Пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь.
Вятры яго (іх, яе, цябе) ведаюць. Невядома.
Кідаць на вецер. Дарэмна траціць, няшчадна расходаваць.
Куды вецер дзьме. Няма цвёрдых перакананняў, прынцыпаў.
Лаві вецер у полі. Немагчымасць вярнуцца назад, знайсці каго-небудзь.
На вецер. Рабіць што-небудзь дарэмна, упустую, безвынікова.
На сямі вятрах. 1. Адзінока; 2. На адкрытай, нічым не заслоненай мясцовасці; 3. Па нічым не заслоненай прасторы.
Які вецер загнаў (занёс). Як, пры якіх абставінах аказаўся хто-небудзь дзе-небудзь.
Як у полі вецер. Легкадумны, пусты, ветраны.

ДОЖДЖ

Дождж за карак (за шыю) не лье. Няма прычын спяшацца.
Залаты дождж. Вялікія сумы, прыбытак.
Пасля дожджыку ў чацвер. Невядома калі, ніколі.
Як грыбы пасля дажджу. Вельмі хутка, у вялікай колькасці.

ТУМАН

Напускаць туману. Уносіць няпэўнасць у якую-небудзь справу, заблытваць каго-небудзь.
Туманіць вочы. Знарок уводзіць у зман.
Туманіць галаву. Уводзіць у зман, падманваць каго-небудзь.
Як у тумане. 1. Не зусім выразна, цьмяна; 2. Ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы: у стане глыбокай задуменнасці.

СНЕГ

Снегу леташняга не дапросішся. Хто-небудзь страшэнна скупы.
Як снег на галаву. Зусім нечакана, раптоўны ход, візіт, навіна.

РАСА

Макавай расінкі ў роце не было. Хто-небудзь нічога не еў.
Раса вочы выядае. Хто-небудзь нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі.

МАРОЗ

Мароз па скуры (спіне, целе) прабягае (ходзіць, дзярэ, прабег, хадзіў, прайшоў). У каго-небудзь узнікае непрыемнае адчуванне ад раптоўнага страху, хвалявання.

ГРОМ

Як гром з яснага неба. 1. Пра нечаканае здарэнне, навіну, бяду. 2. Зусім нечакана паявіцца.

ПАГОДА, НАДВОР’Е

За добрае надвор’е. Пакуль не позна, пакуль спрыяюць абставіны, умовы.
За пагодай (выбірацца). Пакуль спрыяюць абставінны.
Ні пры якой пагодзе. Ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах не рабіць чаго-небудзь.
Рабіць пагоду. Мець рашаючае значэнне, самую істотную ролю у чым-небудзь.
Чакаць з мора пагоды. Заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна-доўгім чаканні каго ці чаго-небудзь.

ГОРАЧА, ХОЛАДНА, СПЯКОТНА

Астудзіць гарачую галаву. Угаманіць, суцішыць каго-небудзь залішне нястрыманага, запальчывага, неразважлівага.
Гарачая галава. Хто-небудзь залішне паспешны, неразважлівы, нястрыманы.
З халадком. Не спяшаючыся, без руплівасці рабіць што-небудзь.
Кідае ў халодны пот. Непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь.
На гарачым (злавіць). Пры яўных доказах, у момант учынення чаго-небудзь заганнага.
Небу горача было. Мацней, актыўней, лепш і быць не магло. Пра самую высокую ступень інтенсіўнасці чаго-небудзь.
Ні горача ні халодна. Што-небудзь зусім абыякава, ніколькі не хвалюе.
Павеяла халадком. У стане абыякавасці, адчужэння.
Па гарачых слядах. Адразу ж, непасрэдна пасля якой-небудзь падзеі.
Пад гарачую руку. У стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці.
Папасціся пад гарачую руку. У хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант.
Пароць гарачку. Ужыв. пры дзейніку — дзейнічаць з залішней паспешлівасцю, раздражненнем.
Усыпаць гарачых. Сурова правучыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь.
У гарачай вадзе купаны. Вельмі завальчывы, нястрыманы, занадта гарачы.
Халодная вайна. Непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь.
Як на гарачым вуголлі. У стане крайнягя хвалявання, неспакою, трывогі.
Як уюн на гарачай патэльні. Бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін.
Як халодны самавар. Вельмі моцна.

Табліца мастацкіх фільмаў,
тэлеспектакляў і спектакляў,
знятых паводле твораў беларускіх пісьменнікаў:

Клас Аўтар і назва мастацкага твора Краіна, год стварэння і рэжысёр Аб’ём часу Наяўнасць на дыску
5 Міхась Лынькоў. Аповесць “Міколка-паравоз” СССР, 1956, рэжысёр Леў Голуб 94
хвіліны
VHS  (хатняя  відэасістэма)  
  Джозэф Рэдзьярд Кіплінг. “Маўглі” СССР, “Саюзмультфільм”, мультфільм, 1967-1973, рэжысёр Раман Давыдаў 100
хвілін
DVD (лічбавы відэадыск)
  Рудольф Эрых Распэ. “Прыгоды барона Мюнхаўзена” СССР, мультфільм “Прыгоды Мюнхаўзена”, 1973, рэжысёры Натан Лернер і Анатоль Солін   DVD
6 Джон Фінемар. “Сказ пра Робіна Гуда” Вялікабрытанія і ЗША, фільм “Робін Гуд”, 2010, рэжысёр. Рыдлі Скот;
фільм-казка “Прыгоды Робін Гуда”, 1938;
мультфільм “Робін Гуд”, 1973
140

97
79
DVD DVDRip
(копія з DVD)  
7 Янка Маўр. “Палескія рабінзоны” Савецкая Беларусь, 1934, рэжысёры Іосіф Бахар і Леанід Малчанаў   43
хвіл.
            DVD
  Васіль Быкаў. “Альпійская балада” СССР, фільм, 1965, рэжысёр Барыс Сцяпанаў 87
хвіл.
DVD
  Жуль Верн. “Таямнічы востраў” ЗША, фільм, 2005, рэжысёр Расэл Майкэй 172 DVD
  Джэк Лондан. “Белы клык” ЗША, фільм, 1990, рэжысёр Рэндал Клайзер 107 DVD
8 Аляксей Дудараў.П’еса «Вечар» СССР, фільм «Восеньскія сны», 1987, рэжысёр Ігар Дабралюбаў   82
хвіл.
DVD
  Васіль Быкаў. Аповесць » Жураўліны крык» СССР, тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны». 1-я серыя. 1975, рэжысёр Аляксандр Карпаў 75
хвіл.
DVD
  Янка Купала. П’еса «Паўлінка» СССР, фільм “Паўлінка”,1952, рэжысёр Аляксандр Зархі; фільм «Пасля кірмашу», 1972, рэжысер Юрый Цвяткоў 74
хвіл.
DVD
  Рафаэла Джаваньёлі. “Спартак” ЗША, фільм, 2004, рэжысёр Роберт Дорнхельм 305 DVD
  Аляксандр Дзюма. “Тры мушкецёры” ЗША, фільм, 1993, рэжысёр Стывен Херэк 105 DVD
  Уладзімір Караткевіч. “Лісце каштанаў” СССР, 1981, рэжысёр Уладзімір Забэла 91
хвіл.
У архівах Беларускага тэлебачання
9 Францыск Скарына СССР, фільм “Я, Францыск Скарына…”, 1969, рэжысёр Барыс Сцяпанаў 96
хвіл.
DVD
  Ян Баршчэўскі. “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Рэспубліка Беларусь, “Беларусьфільм”, фільм  “Шляхціч Завальня” (па матывах твораў Яна Баршчэўскага),1994, Рэжысёр Віктар Тураў 87
хвіл.
DVD
  Янка Купала. П’еса “Раскіданае гняздо” СССР, фільм, 1981, рэжысёр Барыс Луцэнка 74
хвіл.
DVD
10 Кандрат Крапіва. Камедыя «Хто смяецца апошнім» СССР, фільм, 1954, рэжысёр Уладзімір Корш-Саблін 94
хвіл.  
DVD і VHS  
  Андрэй Мрый. Раман “Запіскі Самсона Самасуя” Савецкая Беларусь, фільм, “Пратарачка жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя”, 1990, 131 хвіл. AVC
(відэасістэма)  
  Іван Мележ. Раман “Людзі на балоце” СССР, фільм, 1981, рэжысёр Віктар Тураў 148 хвіл. DVD
  Раман “Подых навальніц” СССР, фільм, 1982, рэжысёр Віктар Тураў   136 хвіл. DVD
  Уладзімір Караткевіч. Аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” СССР, фільм, 1979, рэжысёр Валерый Рубінчык 105 хвіл. DVD
  Аповесць “Ладдзя Роспачы” “Беларусьфільм”, 1987, рэжысёр Алег Белавусаў 17
хвіл.
DVD
  Андрэй Макаёнак. “Зацюканы апостал”, “Пагарэльцы” Спектакль “Зацюканы апостал” рэжысёр Барыс Луцэнка. Спектакль “Пагарэльцы”, рэжысёр Валеры Раеўскі   У архівах БТ
11 Іван Шамякін. Аповесць
» Гандлярка i паэт»
СССР, “Масфільм”, 1978, рэжысёр Сяргей Самсонаў 93 VHS
  Васіль Быкаў. Аповесць «Сотнікаў» СССР, фільм “Узыходжанне”, 1976, чорна-белы, рэжысёр         Ларыса Шапіцька 105 VHS, DVD
  Аповесць «Знак бяды» “Беларусьфільм”, фільм, 1986, рэжысёр Міхаіл Пташук 151 DVD
  Эрнэст Хемінгуэй. Аповесць “Стары і мора” ЗША, фільм, 1990, рэжысёр Джад Тэйлар РФ, мультфільм, рэжысёр  Аляксандр Пятроў. 93
21
DVD
  Аляксей Дудараў. “Князь Вітаўт”, “Чорная панна Нясвіжа” і інш. Спектакль “Князь Вітаўт”, рэжысёры Валеры Раеўскі, Барыс Герлаван;
Спектакль “Чорная панна Нясвіжа”, рэжысёры Валеры Раеўскі, Барыс Герлаван  
92

100
У архівах БТ

ПАСЛУХАЕМ МУДРЫХ

(АФАРЫЗМЫ ПА-БЕЛАРУСКУ)

Р. АКУТАГАВА

Чалавечае жыццё падобна да каробкі запалак. Адносіцца да яе сур’ёзна – смешна. Адносіцца несур’ёзна – небяспечна.

Г. АЛЯКСАНДРАЎ

Самыя лепшыя думкі прыходзяць тады, калі няма ні алоўка, ні паперы.

М. ВЭЛЕР

Хто жадае працаваць, шукае магчымасць, хто не жадае – прычыны.

КАНФУЦЫЙ

Ведаць, што трэба зрабіць, і не рабіць – гэта ніжэйшая трусасць.

Т.  КАРЛЭЙЛ

Маё багацце складаецца з таго, што я раблю, а не з таго, што маю.

М. Л. КІНГ

Мы навучыліся лётаць як птушкі і плаваць як рыбы, але нам яшчэ неабходна вучыцца проста хадзіць па зямлі як браты.

СЕНЕКА

Зрабі першы крок, і ты зразумееш, што не ўсё так жудасна.

Э. ХЭМІНГУЭЙ

Чалавеку партэбна два гады, каб навучыцца размаўляць, і пяцьдзесят, каб навучыцца маўчаць.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ 5-11 класы спампаваць

Спасылкі на тэксты мастацкіх твораў, уключаных у вучэбную праграму па беларускай літаратуры 10 класа (базавы ўзровень) .docx (22.37 КБ)

ЧЫТАЙ ПА- БЕЛАРУСКУ
ГЛЯДЗЕЦЬ

(Источник: Библиотека-филиал № 9 имени Я. Купалы)

БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА
ГЛЯДЗЕЦЬ

(Источник: Библиотека-филиал № 9 имени Я. Купалы)

ЗАГАДКАВЫ СВЕТ БЕЛАРУСАЎ

Назвы месяцаў

Прыказкі і прымаўкі

ТОП-10 незвычайных помнікаў

Народныя прыкметы і павер’і

КАЛЯНДАР
МІЖНАРОДНЫХ СВЯТ І
ЗНАМЯНАЛЬНЫХ ДАТ

Каляндар юбілейных дат

кастрычнік: 90-годдзе з дня нараджэння Івана Пташнікава
85-годдзе з дня нараджэння Мікалая Чаргінца
лістапад: 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа
135-годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага
снежань: 100-годдзе з дня нараджэння Алены Васілевіч
75-годдзе з дня нараджэння Алеся Разанава
студзень: 75-годдзе з дня нараджэння Навума Гальпяровіча
люты: 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага
215-годдзе з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
сакавік: 105-годдзе з дня нараджэння Алеся Бачылы
75-годдзе з дня нараджэння Генадзя Пашкова
70-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Бутрамеева
красавік: 80-годдзе з дня нараджэння Мар’яна Дуксы
май: 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра
85-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Карызны

Каляндар міжнародных і дзяржаўных свят

4 верасня Дзень беларускага пісьменства
21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы
3 сакавіка Сусветны дзень пісьменніка
21 сакавіка Сусветны дзень паэзіі
27 сакавіка Сусветны дзень тэатра
2 красавіка Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
15 красавіка Міжнародны дзень культуры
18 мая Сусветны дзень музеяў
25 мая Дзень філолага

У ДАПАМОГУ НАВУЧЭНЦАМ

Інтэрнэт-бібліятэка: газеты, часопісы і кнігі

Нацыянальная бібліятэка — http://nlb.by
Часопіс “Роднае слова” — www.rs.unibel.by
Дзіцячы часопіс “Вясёлка” — www.veselka.by
Часопіс “Дзеяслоў” — http://dziejaslou.by/
Інтэлектуальны часопіс для моладзі — www.arche.by
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка — https://kamunikat.org/
Беларуская палічка. Беларуская электронная бібліятэка — http://knihi.com
Новыя кнігі пра Беларусь — www.belkniga.by
Беларускія слоўнікі і энцыклапедыі — http://slounik.org

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Рэкамендацыі па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова» для 5 класа .pdf (977.7 КБ)

Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» .doc (82 КБ)

Адміністратыўна-нарматыўныя сайты сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь http://edu.gov.by
НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь www.adu.by
Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь www.giac.unibel.by
ДУА “Акадэміі паслядыпломнай адукацыі” www.academy.edu.by
Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў www.rikc.by
ДУА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” http://iro.gomel.by
ДУА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” http://groiro.by
ДУА “Магілёўскі абласны інстытут развіцця адукацыі” www.mogileviro.by
ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі” і інш. http://mgiro.minsk.edu.by

Метыдычныя парталы

Грамадскі сайт пра тэндэнцыі адукацыі ў свеце, новыя педагагічныя тэхналогіі і метады выкладання www.nastaunik.info
Прэзентацыі па мове і літаратуры. Урокі http://uchitelu.net
Урокаў няма http://uroki.net
Класны кіраўнік. Урокі па беларускай мове і літаратуры, распрацоўкі пазакласных мерапрыемстваў http://klass.by
Педагагічны сайт Міколы Жуковіча “Каб харашэць душой” http://zhukovich4.narod.ru
Сайт настаўніка беларускай мовы і літаратуры Ганны Квасюк http://belkabinet.by
Сайт настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Мігаль http://migalayte.ucoz.ru
Добры настаўнік http://dobri-nastavnik.ru
Блог для настаўнікаў школ: канспекты, урокі, сцэнарыі святаў і інш. http://u-roki.blogspot.com

Разделы сайта