|
Слаўлю я свой край любімы, Незгасальную зару. Як ты сэрцу майму міла, Дарагая Беларусь! Залацістыя прасторы, Незлічона ясных зор, Рэкі ціхія, азёры, Галасісты шумны бор! Ты нас ласкай атуліла, I я ў шчасці гавару: Як ты сэрцу майму міла, Дарагая Беларусь! Не магло мне і прысніцца, Як ты, родная, ўзрасла. Паглядзі, твая сталіца, Быццам казка, расцвіла. Наша радасць, наша сіла, Дзе для ўдзякі слоў збяру? Як ты сэрцу майму міла, Дарагая Беларусь!
Пятрусь Броўка
|
|